Гарачы каментар Эксперт: Расея стане для Януковіча турмой


У Абалонскім судзе Кіеву адбылося першае падрыхтоўчае паседжанне ў справе Віктара Януковіча, якога вінавацяць у дзяржаўнай здрадзе ды пасягальніцтве на тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.

Штопраўда, разбіральніцтва мае завочны характар. Экс-прэзідэнт Украіны, які цяпер хаваецца на тэрыторыі Расеі, зʼяўляцца ў суд не збіраецца. А ягоныя адвакаты, паводле абвінаваўчага боку, робяць усё, каб зацягнуць працэс. Адным з галоўных доказаў віны Януковіча зʼяўляецца яго зварот да ўладаў Расеі, каб тыя ўвялі свае войскі ўва Украіну. Цікава, што менавіта пра гэты зварот расейцы заяўлялі ў Арганізацыі абʼяднаных нацыяў яшчэ ў 2014-м годзе, дэманструючы пры гэтым дакумент, падпісаны Януковічам. Аднак пазней Крэмль ад сваёй жа заявы адхрысціўся.

Калі працэс над Януковічам скончыцца канкрэтным выракам, тады можна будзе казаць пра перамогу Украіны, мяркуе палітычная аглядальніца Вольга Паповіч.

Перамога сімвалічная, бо зразумела, што Расея не выдасць Януковіча, сам ён не прыедзе ўва Украіну. Але тое, што Януковіч дазволіў у 2014-ым годзе выслаць Пуціну ліст, у якім прасіў увесці войскі ўва Украіну, безумоўна гэта злачынства супраць Украіны.

Украінцы чакаюць канкрэтыкі. Многія з атачэння Януковіча засталіся ўва Украіне. Яны далей спрабуюць весці сваю дзейнасць па дэстабілізацыі сітуацыі. І пакуль суд не прыме рашэнне па віне гэтых людзей, украінцы будуць расчароўвацца ў правасуддзі.

Абаронцам Януковіча выгодна цягнуць справу ў бясконцасць. І яны будуць шукаць такія зачэпкі.

Калі ўва Украіне пераможа палітычная воля, Украіне атрымаецца вярнуць скрадзеныя Януковічам грошы.

Размову Валерыя Руселіка з Вольгай Паповіч глядзіце ў «Гарачым каментары».

Глядзі таксама
Каментары