Эксперт: Маўчанне Менску ў сітуацыі з Украінай – найлепшы варыянт рэагавання


Заўтра ў дзесяці вобласцях Украіны запануе рэжым ваеннага становішча. Сярод рэгіёнаў, ахопленых гэтымі захадамі, і памежная з Беларуссю Чарнігаўшчына. Мы звязаліся з дырэктарам Цэнтру стратэгічных і вонкавапалітычных даследаванняў Арсенам Сівіцкім:

«Сёння не існуе падстаў для змены пазіцыі Беларусі ў дачыненні да расейска-ўкраінскага канфлікту. Па сутнасці, яе можна ахарактарызаваць як квазінейтральная, і хутчэй за ўсё яна такой і застанецца. Менск не спяшаецца рабіць нейкія афіцыйныя заявы, але відавочна будзе спрабаваць захаваць за сабою гэтае амплуа міратворцы і прапанаваць абмеркаваць гэтую сітуацыю на базе так званай менскай перамоўнай пляцоўкі. […]

Беларусі тым больш не выгадна станавіцца на бок Расеі, бо калі гэта здарыцца, то аўтаматычна ўсе санкцыйныя рэжымы распаўсюдзяцца і на афіцыйны Менск, […] які пакуль што не вырашыў, як рэагаваць, і можа гэта цішыня – гэта самы лепшы варыянт рэагавання…»

Фота: Mikhail Palinchak / Press Office of the President of Ukraine / TASS / FORUM