Эксперт: Лукашэнка не дасць КДБ кіраваць Беларуссю, як ФСБ - Расеяй


Дырэктар Цэнтру стратэгічных і замежнапалітычных даследаванняў Арсень Сівіцкі лічыць, што Аляксандр Лукашэнка будзе захоўваць баланс уплыву спецслужбаў і не дапусціць, каб КДБ кіравала Беларуссю, як ФСБ – Расеяй.

Сустрэчу 1 лютага Лукашэнкі са старшынём КДБ эксперт назваў «рытуальнай», хоць на ёй і прагучала шмат кампліментаў на адрас ведамства. А калі глядзець на кадравыя перастаноўкі апошняга часу, то павялічвае свой уплыў Служба бяспекі прэзідэнта, адзначае Сівіцкі.

Падрабязней пра гэта, а таксама пра тое, чаму Лукашэнка атаясаміў сябе з чэкістамі, як «крамлёўскія спісы» ЗША адаб’юцца на Беларусі, на што гатовы заплюшчваць вочы Захад падчас дыялогу з Менскам, чаму ўсё меней беларусаў працуюць у Расеі – глядзіце ў поўным нядзельным выданні «Размова». У ім вядоўца Святлана Калінкіна абмяркоўвае падзеі тыдня з палітычным аналітыкам Арсенем Сівіцкім і кандыдатам у дэпутаты на бягучых мясцовых выбарах, рэдактарам сайта «Наш Магілёў» Ігарам Барысавым.