Эксперт: Лукашэнка міжволі выказаў сваё сапраўднае стаўленне да выбараў


Аляксандр Лукашэнка анансаваў налета «палітычную вакханалію». У часе чарговага прызначэння на пасады чыноўнікаў кіраўнік Беларусі заявіў, што наперадзе чакаецца сур’ёзны год: «У нас пачынаецца палітычная «вакханалія», якая працягнецца мінімум паўтара года. І выбары парламенту, і прэзідэнта. Яны ніколі не дадавалі стабільнасці і спакою ў нашым грамадстве». Як патлумачыць гэтае выказванне каментуе Аляксандр Класкоўскі, кіраўнік аналітычных праектаў «БелаПАН»:

«Вакханалія – гэта оргія, бязладдзе, бардак. Гэтая характарыстыка адрасуецца ў дадзеным выпадку да той перыядычнай электаральнай кампаніі, якая прадугледжана Канстытуцыяй. Тым самым, нязменны прэзідэнт міжволі выказаў сваё сапраўднае стаўленне да той працэдуры, якая ёсць нормаю ў дэмакратычных краінах. Прагучала такая фраза: вертыкаль павінная не збаўляць абаротаў і прайсці як след гэты экзамен. То бок тое, што цяперашняя ўладная вярхушка можа быць увогуле змененая народам, гэта ўвогуле не дапускаецца. Трэба трымаць сітуацыю пад кантролем, каб гэтая пятая калона надта не разышлася і не распаясалася…»

Мы спыталіся жыхароў Бабруйску, чаго яны чакаюць ад прэзідэнцкіх выбараў?

Фота: REUTERS / Vasily Fedosenko / FORUM