Гарачы каментар Эксперт: Лукашэнка і Пуцін павінныя пагаварыць «па паняццях»


Лукашэнка за апошнія два месяцы ўжо чацьвёрты раз лятае на сустрэчу з Пуціным. Чаму нельга хаця б частку перамоваў правесці па тэлефоне, каб ашчадзіць бюджэтныя грошы? Размаўляем з Аляксандрам Класкоўскім, палітычным аглядальнікам:

«Гэта не тая сітуацыя, калі трэба ашчаджаць на запалках, Ужо авансам эксперты налічылі, што ў выніку падатковага манеўру доўг Беларусі складзе аж 15 млрд долараў. Гэта сума, за якую ёсць сэнс патаргавацца. У 2017 годзе Лукашэнка 11 дзён быў у Сочы, нават праспаў пачатак дармаедскіх пратэстаў. А сёння на лыжах катаецца, усмешкі перад камерамі. […]

Я думаю, што цяпер, пасля абмену рытарычнымі ўколамі, бакі прыйшлі да высновы, што трэба шукаць нейкі кампраміс, даць арыенціры для супольнай працоўнай групы па інтэграцыі спрэчных пытанняў. Бо там жа выканаўцы, яны не могуць вырашаць ключавыя, стратэгічныя пытанні аб будове Саюзнай дзяржавы, напрыклад. Таму трэба, каб два лідары найперш «па паняццях» перамовіліся, а »па паняццях« цяжка перамовіцца па тэлефоне…»

belsat.eu

Фота: Jerzy Pawleta /Sergei Chirikov, Pool via REUTERS / FORUM

Глядзі таксама
Каментары