Эксперт: Фактычна Макей падтрымаў агрэсію Расеі. Гэта скандал


Міністр замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў у Менску з 2-дзённым візітам. Адбыліся высокія сустрэчы ў Уладзімірам Макеем, гучалі словы прызнання ў любові ў два бакі, але былі і не надта прыемныя моманты. З намі на сувязі Анатоль Лябедзька, цэнтр «Еўрапейскі дыялог»:

«Макей вымушаны паддакваць Лаўрову. Той робіць правакацыйныя заявы, і гэта выглядае дыскамфортна для Макея, якую б ён міну не рабіў. Гэта добрая міна пры дрэннай гульні. […] Напрыклад, Макей вымушаны быў гаварыць, што Беларусь на ўсіх міжнародных пляцоўках падтрымлівае ініцыятывы Расеі, якія тычныя бяспекі. Гэта скандальная заява, таму што Расея – і гэта агульнапрызнана – стаіць за ваенным канфліктам ва Украіне. Тое, што адбываецца ў Данбасе таксама закранае пытанне бяспекі на еўрапейскім кантыненце. І калі беларускі міністр робіць публічна заяву, што ён на ўсіх міжнародных пляцоўках падтрымоўвае тое, што тычна бяспекі, што робіць Расея, гэта азначае, што гучыць заява ў падтрымку дзейнасці Расеі, якая фактычна разарвала Будапешцскі мемарандум. Гэта скандал».

Фота: Alexander Shcherbak / TASS / FORUM