Эксперт: «Беларусы, у любым працэсе, не змогуць забяспечыць сабе доказаў»


Чаму здарылася аварыя? Хто ўчыніў крымінальнае злачынства? Хто каму вінен у эканамічнай спрэчцы? Ключом да ўсіх гэтых разбіральніцтваў ёсць судовая экспертыза. У Беларусі, нягледзячы на ліквідацыю бальшыні іншых дэмакратычных інстытутаў, судэксперты да нядаўняга часу захоўвалі параўнальную незалежнасць.

Гэта дазваляла грамадзянам спадзявацца на аб’ектыўны разгляд непалітычных справаў у судах. Пяць гадоў таму гэтая сістэма зазнала татальнае рэфармаванне.

Тыдзень таму ўлады заявілі аб прарыўных поспехах, дасягнутых дзякуючы гэтай рэформе. Інсайдэры, аднак, гэта зняпраўджваюць, заяўляючы, што дасягненні – паказуха і фікцыя, якія прыкрываюць сістэмныя маніпуляцыі з судовымі экспертызамі ў справах шараговых беларусаў.

Што ж там адбылося, і як гэта ўплывае на звычайных грамадзянаў? Глядзіце відэа ў праграме «Давайце Разбірацца».