Чым напад на Верхнядзвінскі РАУС падобны да тэракту ў менскім метро?


І да нашумелай справы нападу на аддзел міліцыі ў Верхнядзвінску. У МУС пакуль лічаць нясвоечасовым раскрываць падрабязнасці гэтага інцыдэнту. Тым часам пра асобу маладога чалавека, які параніў міліцыянтаў ды кінуў кактэйль Молатава ў будынак РАУС, стала вядома больш падрабязнасцяў.

Тэму абмяркоўваем з медыяэкспертам Паўлюком Быкоўскім:

«Я першы раз бачу гісторыю, каб у Беларусі нехта выступаў за мерытакратыю, гэта вельмі незвычайна. І акрамя таго, ён супярэчыць сам сабе, калі з аднаго боку кажа, што трэба не прыцягваць да сябе ўвагу, а потым кажа, што ён адзінокі воўк, які хоча нешта памяняць. І ён прызнае, што сам парушае гэта ўсё. […]

Мяне вельмі насцярожвае тое, што чалавек кажа, што ён хацеў дасягнуць дэстабілізацыі сітуацыі ў Беларусі. Гэтыя словы прыгадваюцца, калі мы ўспамінаем гісторыю з тэрактам ці выбухамі ў менскім метро, калі затрыманыя людзі, якіх абвінавацілі ў выбуху, казалі фактычна тэкст крымінальнага кодэкса, а не тое, што маглі б сваймі словамі сфармуляваць. Я не кажу, што гэта ёсць доказам чагосьці, але разам з тым гэта выклікае пытанні…»

Віталь Бабін belsat.eu

Hавiны
Былая настаўніца нападніка на Верхнядзвінскі РАУС: Гэты чалавек апынуўся не ў сваім часе, не ў сваёй эпосе
2020.01.02 14:33