Гарачы каментар Эканаміст Леанід Злотнікаў: Мяркуючы па стане эканомікі, урад як найхутчэй павысіць кошты на паліва


Кошты на паліва не змяняліся ў нашай краіне задоўга – ажно 672 дні. А таму самы час прыгледзецца да гэткае стабільнасці і ўнесці змены.

Старшыня «Белнафтахіму» Ігар Ляшэнка нават перакананы, што паўстала неабходнасць павысіць раздробныя кошты на аўтамабільнае паліва. Называецца шэраг аб’ектыўных чыннікаў: павелічэнне кошту сыравіны, дэфіцыт унутраных рэзерваў беларускіх НПЗ, павышэнне акцызаў на нафтапрадукты, дэвальвацыя рубля ды іншае. Але гэта толькі кветкі. Яшчэ большыя праблемы чакаюцца ў наступным годзе. Але калі чакаць павышэння спажыўцам, пакуль не вядома.

Эканаміст Леанід Злотнікаў мяркуе: паколькі эканамічная сітуацыя ў Беларусі надзвычай цяжкая і ёсць напружанне з валютай, то ўрад будзе імкнуцца як мага хутчэй павысіць кошты на паліва.

«Крызісная сітуацыя ва ўсёй эканоміцы, то бок падае ўзровень жыцця, рэальны прыбыткі пакрысе зніжаюцца, фінансавая сітуацыя складаная, банкі на мяжы магчымасцяў крэдытаваць эканоміку, прадпрыемствы не могуць браць крэдыты, бо яны не могуць аддаваць. Такая сітуацыя вельмі цяжкая, дзе проста жыццёва неабходны глыток свежага паветра. І першае, што можа быць сярод іншага, – гэта павышэнне коштаў на нафтапрадукты», – заўважыў адмысловец.

Больш – у відэакаментары.

МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары