Дзяды, бабулі ды бацькі: колькі каштуе догляд за старымі


Гадзіна працы сядзелкі сёння абыдзецца ў сем рублёў, паслугі агенцтва пошуку такога персаналу каштуюць Br 180. Але, тэарэтычна, усе непрацаздольныя грамадзяне, старэйшыя за 60 гадоў, могуць разлічваць на індывідуальную дапамогу сацыяльнага работніка ці на сядзелку ад дзяржаўнага цэнтру.

Колькі грошаў рыхтаваць ды як шукаць дапамогу, калі вы адказныя за старога ці хворага чалавека – глядзіце ў рубрыцы «Шалёныя грошы».