Дзмітрыеў: «Мне 35 – няма часу рабіць тое, ува што не верыш»


Кампанія «Гавары праўду!» збіраецца адрознівацца ад усіх і плануе стварыць «партыю новага тыпу» – структуру для ўзаемнага падтрымання і каардынацыі паміж людзьмі. Ці перастане яна гаварыць праўду, у эфіры «Белсату» распавёў лідар партыі Андрэй Дзмітрыеў.

Калі мы размаўляем з людзьмі, яны нам адказваюць, што «мы на каго ўжо не спадзяемся», што «мы ўжо нічога не чакаем ад дзяржавы», што «мы спадзяемся толькі на свае сілы». Таму мы вырашылі, што сёння настаў час гэтыя сілы абʼяднаць.

Важна ствараць палітычную традыцыю – ушчэнт зруйнаваную ў Беларусі. Кажуць, [у свеце] час палітычных партыяў ужо прайшоў. У Беларусі час палітычных партыяў толькі настае.

Лукашэнка спрабуе рабіць перамены, але без палітыкі. І гэта не атрымліваецца: перамены павінныя адбывацца праз актыўны ўдзел грамадства ў палітычным жыцці.

Я кладу на гэта сваё жыццё. Мне 35 гадоў: трэба рабіць тое, ува што верыш, бо часу рабіць тое, ува што не верыш, проста няма.

Мірныя перамены – сёння для Беларусі адзіны шанец захавацца.