Дзень Волі 25 сакавіка 2000 года

У Дзень Волі 2000 году на плошчы імя Якуба Коласа ўлады ўжылі вайсковую тэхніку, сабакаў, сілы спецслужбаў і міліцыі, каб жорстка разагнаць мірную дэманстрацыю. Былі збітыя ды арыштаваныя прыблізна 500 чалавек, разам з журналістамі і замежнымі дыпламатамі.

Нягледзячы на гэта, больш за 10 тыс. чалавек прынялі ўдзел у мітынгу на пляцоўцы ў цяперашнім Парку дружбы народаў, дзе адказнасць за разбой на вуліцах сталіцы ўсклалі на Аляксандра Лукашэнку, менскія ўлады і міліцыю. Той Дзень Волі стаўся днём ганьбы рэжыму і маральнай перамогі нацыянальна – дэмакратычнай супольнасці.

Сведкі – Любоў Лунёва і Валянцін Стэфановіч.

Больш матэрыялаў

Эпілог. Плошча 2010 года як завяршэнне эпохі змагання

Народныя мемарыялы памяці змагароў з бальшавізмам

Катаванні ў беларускіх турмах

Турмы як сімвалы змагання за свабоду

Прэзідэнцкія выбары 2006 года. Плошча і Дзень Волі

Народная вахта ў абарону Курапатаў