Дырэктарка дзіцячага госпісу ў Горадні: 10 гадоў мы тлумачым, што госпіс – гэта не месца смерці


4-га лютага – Міжнародны дзень барацьбы з ракам, сёння ж у нас яшчэ адна нагода, каб узняць праблему анкалогіі: 15-га лютага адзначаецца Міжнародны дзень дзяцей, хворых на рак. Тым часам актуальнасць гэтай праблемы штогоду расце. Паводле медычнай статыстыкі, штогод у свеце каля двухсот тысяч дзяцей захворваюць на рак, палова з іх памірае. І Беларусь, на жаль, тут не выключэнне. Як нашая дзяржава вырашае праблему дзіцячай анкалогіі? І што для гэтага робяць недзяржаўныя арганізацыі? Размаўляем з дырэктаркай дзіцячага госпісу ў Горадні Вольгай Вялічкай:

«Трэба супакоіць гледачоў, што ад анкалогій дзеці хварэюць не так часта і каля 70 адсоткаў дзяцей, якія захворваюць, уваходзяць у стадыю рэмісіі. У нашай краіне ёсць добрыя вынікі вылечвання гэтай хваробы. Такая напружанасць у грамадстве існуе, таму што людзі думаюць, што калі анкалогія, а тым больш дзіцячая, гэта заўсёды прыводзіць да смерці. Але гэта не так, і тут ёсць вялікая праблема стыгматызацыі нашага грамадства, што анкалогія прыраўніваецца да смерці. […]

10 гадоў у Горадні існуе дзіцячы госпіс, і 10 гадоў мы спрабуем данесці такую думку, што госпіс гэта не месца смерці, а гэта пра любоў, пра каханне, пра адносіны і пра жыццё. Гэта вельмі глыбокая і філасафічная думка, таму што калі дзіця захворвае, гэта заўсёды змяняе чалавека, бацькоў, сям’ю. Шмат людзей пытаюцца: за што гэта мне? Але гэтая сітуацыя ніколі не пакідае нікога такім, якім ён быў да хваробы. […] Мы існуем выключна на ахвяраванні людзей і спонсарскую дапамогу прадпрыемстваў…» Працяг размовы – у сюжэце.

Сёння – Міжнародны дзень дзяцей, хворых на рак. Што жыхары Менску ведаюць пра сітуацыю з дзіцячай анкалогіяй у нашай краіне?

belsat.eu

Нумар рахунку для ахвяраванняў:

BY23ALFA30152072420050270000

Альфа-банк, код ALFABY2X, УПН 590374018

Аб’ектыў
У госпісе не паміраюць, а атрымліваюць дапамогу
2019.02.15 22:10