Свет Дыктатар, наркадылер, шпіён ЦРУ. Памёр Мануэль Нар’ега


Былы кіраўнік Панамы закрыў сваёй смерцю закрыў цэлы раздзел у гісторыі гэтай краіны.

Мануэль Нар’ега – шпіён ЦРУ, ваенны кіраўнік, наркагандляр, герой камп’ютарных гульняў і адзін з працадаўцаў Стывэна Сігала, памёр памёр на 84-м годзе жыцця ў Панаме.

Пра ягоную смерць паведаміў прэзідэнт Панамы Хуан Карлас Варэля Радрыгес.

«Смерць Мануэля Нар’егі закрывае раздзел у нашай гісторыі. Ягоныя дочкі ды іхныя сем’і маюць права спакойна яго пахаваць», – напісаў Радрыгес.

У сакавіку гэтага года былому дыктатару зрабілі аперацыю, каб выдаліць пухліну галаўнога мозґу, але ён перанёс кровазліццё і заставаўся ў коме. Нарʼега кіраваў Панамай з 1983-га да 1989-га года, супрацоўнічаў з ЦРУ.

Аднак Нар’ега неўзабаве ператварыў Панаму ў перавалачную базу лацінскаамерыканскага наркатрафіку і перастаў супрацоўнічаць з ЗША. У 1989 годзе Злучаныя Штаты ўвялі войскі ў Панаму і зрынулі дыктатара.

«Пагрозы генерала Нар’егі і напады на амерыканцаў у Панаме стварылі непасрэдную небяспеку для 35 000 амерыканскіх грамадзянаў у Панаме. У мяне як прэзідэнта няма больш высокіх абавязкаў, чым абарона жыцця амерыканскіх грамадзянаў. Менавіта таму я накіраваў нашыя ўзброеныя сілы на абарону жыцця амерыканскіх грамадзянаў у Панаме і на прыцягненне генерала Нар’егі да адказнасці ў Злучаных Штатах», – заяўляў Джордж Буш-старэйшы.

У ЗША Нарʼега быў асуджаны на 30 гадоў за ўдзел у наркагандлі.

У 1999 годзе французскі суд завочна асудзіў яго на 10 гадоў і аштрафаваў за гандаль наркотыкамі і адмыванне грошай. У 2011 годзе Нар’ега экстрадаваны ў Панаму.

Агулам апошнія 25 гадоў жыцця адбываў за кратамі.

Тры гады таму, застаючыся ў зняволенні, Нарʼега падаў у суд на стваральнікаў гульнІ Call of Duty за тое, што адзін з герояў-забойцаў адлюстроўваў яго самога. Былы дыктатар запатрабаваў кампенсацыі за выкарыстанне ягонага вобразу. Справу Нар’ега прайграў.

Галівудскі актор з беларускай каранямі Стывэн Сігал, дзед якога Натан Зігельман эміграваў у ЗША на пачатку 20-га стагоддзя, некаторы час працаваў у Мануэля Нар’егі.

У час супрацы з ЦРУ Сігал на заданне прэзідэнта Джорджа Буша ў 1984 годзе зрабіўся целаахоўнікам дыктатара Панамы. Пасля гэтага Сігал скончыў кар’еру ў ЦРУ і заняўся трэнерскай працай, а пазней праявіў сябе праз кінематограф, наведванне гістарычнай радзімы ды атрыманне расейскага грамадзянства.

Ігар Віняўскі

Глядзі таксама
Каментары