Два парламенты Ганны Канапацкай


Палата прадстаўнікоў шостага склікання пачынае сваю працу. Кнопкі націскаць новых дэпутатаў ужо навучылі, а вось якіх канкрэтных вынікаў іхнай працы нам варта чакаць?

Дэпутатка, сябра АГП Ганна Канапацкая кажа, што застанецца апазіцыяй і гатовая быць у Авальнай зале нават адной супраць усіх, дамагаючыся зменаў як у эканамічнай, так і ў палітычнай сферах. Першым крокам стане ўнясенне зменаў у выбарчае заканадаўства і заканадаўства датычна ілжэпрадпрымальніцкай дзейнасці.

Дапамагаць Канапацкай з ініцыятывамі, важнымі для грамадства, будзе створаная правацэнтрысцкай апазіцыйнай кааліцыяй Асамблея народных прадстаўнікоў – своеасаблівы паралельны парламент.

Пра магчымыя механізмы кантролю дэпутаткі Канапацкай з боку ўладаў – у «Размове Калінкінай».