Думаў, набыў хату на прыродзе. Аказалася – на сметніку. Хату пагражаюць спаліць


Толькі Менск штодня выкідае больш за 6,5 тысяч тонаў смецця. Сметнікі растуць, нягледзячы на тое, што ў краіне перапрацоўваюць другасную сыравіну.

Барацьбу бутэлькам, паперы і старым колам абвяшчаюць адзінкі. Уладзімір Руцкі, напрыклад, ужо некалькі гадоў змагаецца са сметнікам, што вырас каля яго дому.

Як прымусіць мясцовыя ўлады выконваць сваю працу па барацьбе са смеццем – распавядаем на прыкладах у праграме «Асабісты капітал».