Час ад часу ў інтэрнэт-прастору трапляюць звесткі, што кагосьці не пусцілі ў клуб або кавярню праз вонкавы выгляд. Адзін з апошніх гучных выпадкаў адбыўся пры канцы мінулага году. Змітра Афанасенку не пусцілі ў сталічную піўную рэстарацыю «Сябры».
Маладзён ішоў туды на карпаратыў вядомай сталічнай культурніцкай пляцоўкі «Арт Сядзіба», але працаўнікам рэстарацыі не спадабаліся нагавіцы Змітра. Хлопец нават зрабіў спробу пераапрануцца ў джынсы сябра, але і тады яго не пусцілі.
Толькі пасля гадзіны разбораў з адміністрацыяй установы тым вечарам у Змітра ўсё ж такі атрымалася далучыцца да імпрэзы сяброў. Пры гэтым юрысты падкрэсліваюць, што пытання дрэс-коду заканадаўства не рэгулюе. Гэта толькі ўнутраныя правілы ўстановаў.