Доналд Трамп ля небяспечнай мяжы

Доналд Трамп і ягоная каманда – людзі справы. Такую характарыстыку даў міністр замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў пасля сустрэчы на найвышэйшым узроўні ў Вашынгтоне. Што абмяркоўвалі ў Авальным кабінеце лідар амерыканцаў і расейскі высокі чыноўнік?

Па-за аб’ектывамі амерыканскіх медыяў і ўпершыню пасля сыходу Барака Абамы. Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп сустрэўся з прадстаўнікамі Крамля. У Вашынгтон прыбыў міністр замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў.

Візіту Сяргея Лаўрова папярэднічала раптоўнае звальненне Доналдам Трампам кіраўніка ФБР Джэймза Комі, які расследаваў уплыў Расеі на прэзідэнцкую выбарчую кампанію ў ЗША.

Такая пастанова выклікала адмоўную рэакцыю ў палітычных колах і стала прычынаю новых пратэстаў супраць Доналда Трампа.

«Я мяркую, прычына звальнення ў тым, што Комі не пераследаваў палітычнага суперніка Трампа. Ён, імаверна, робіць гэта, каб перашкодзіць правядзенню расследавання», – выказвае здагадку пратэстовец Эдам Ўіншап.

Джэймз Комі адрэагаваў стрымана, заявіўшы, што не будзе апратэстоўваць пастановаў прэзідэнта ЗША, які мае законнае права на такія дзеянні. Затое медыі, як амерыканскія, гэтак і замежныя, не скупіліся на ацэнку падзеяў. Брытанская газета «Financial Times» адзначыла, што Трамп заходзіць у небяспечную зону і рызыкуе падарваць сістэму ўлады бастыёну сусветнай дэмакратыі.

Больш – у відэа вышэй.

Тэгі: Трамп

Больш матэрыялаў

Два месяцы пратэстаў у Венесуэле. Прэзідэнт не збіраецца сыходзіць

Прэзідэнт Малдовы паляцеў у Маскву, каб загасіць дыпламатычны канфлікт

«Я ніколі не бачыў такога жудаснага выбуху». Тэракт у Кабуле

Дыктатар, наркадылер, шпіён ЦРУ. Памёр Мануэль Нар’ега

«Доналд Трамп ідзе не ў нагу з усім светам»

«Калі нехта кажа, што немцы кепскія, не трэба перакладаць літаральна». Трампа не разумеюць у Еўропе

Як Манчэстэр перажывае трагедыю з выбухам

У Вялікай Брытаніі ўвялі «крытычны» узровень тэрарыстычнай небяспекі