Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў: «Дамова аб Саюзнай дзяржаве нам не патрэбная. І мы можам паўплываць на ўладу»


Настаў час паставіць кропку ў гісторыі Саюзнай дзяржавы, каб назаўжды прыпыніць скандалы і ўзаемныя папрокі паміж кіраўніцтвам Беларусі і Расеі. Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая прапаноўвае правесці рэферэндум, які вызначыць будучыню далейшай інтэграцыі з Крамлём. Як гэта можна зрабіць? Ды ці ўвогуле – магчыма?

Ганна Канапацкая, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў:

«Я кажу аб тым, што ў нашай сённяшняй сітуацыі дамова аб Саюзнай дзяржаве нам не патрэбная, таму што гэта толькі палітычны праект кіраўнікоў дзвюх дзяржаў. Я прапаноўваю людзям паразважаць на тэму таго, як мы можам разарваць дадзеную дамову. На жаль, у самой дамове аб стварэнні Саюзнай дзяржавы прадугледжваецца адзінае выйсце – рэферэндум. Але наколькі людзі сёння да гэтага падрыхтаваныя? Мы ўсе ведаем, што выбары ў Беларусі не згодныя з дэмакратычнымі стандартамі. Менавіта таму я прапаную людзям паразважаць наконт таго, што мы можам зрабіць, каб не дапусціць страты незалежнасці Беларусі. […]

Людзі павінныя аб’яднацца і сказаць уладзе, што яны супраць Саюзнай дзяржавы. Сапраўды, можна сабраць подпісы, каб правесці дэнансацыю дадзенай дамовы. […] Мы кажам пра тое, што людзі, калі яны абʼядноўваюцца і ціснуць на ўладу, МОГУЦЬ уплываць на ўладу. Мы бачым гэта на прыкладзе Дэкрэта №3, калі людзі абʼядналіся, ціснулі на ўладу, і ўлада пайшла на саступкі…»

Уся размова – у сюжэце.

belsat.eu