Суб'ектыў Дэмакратыя з вусамі. NEXTA на «Белсаце»


Суб’ектыўныя падзеі тыдня ад Сцяпана Святлова.

Як нам добра жывецца пры дыктатуры, на мінулым тыдні распавяла прэс-сакратарка Лукашэнкі, а ўжо на гэтым тыдні сам Лукашэнка абвесціў, што ў нас – не дыктатура, а дэмакратыя. Мы прапанавалі жыхарам і гасцям беларускай сталіцы дэмакратычна вырашыць, што ж у нас – дыктатура ці дэмакратыя. Галасы сумленна падлічвала Вольга Старасціна.

Калі і ёсць у свеце райскі куточак, дзе можна пабачыць «парадак, дысцыпліну, абсалютна нармальнае спакойнае жыццё», то толькі тут. Менавіта ў Беларусі ёсць тое, пра што неўзабаве пачнуць марыць няшчасныя замежнікі.

«Не сёння, дык заўтра, але паслязаўтра – дакладна: у свеце можа ўзнікнуць запыт на дыктатуру», – заявіла прэсавая сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант.

Дыктатура – гэта наш беларускі «брэд», па-замежнаму – брэнд: «Дыктатура – гэта наш брэнд».

Не паспелі беларусы ўсцешыцца ад гэтых словаў, як аказалася, што «у нас увогуле ніякай дыктатуры!».

«Поўная дэмакратыя, якой у ніводнай краіне свету няма!», – заявіў Лукашэнка.

Дык што ж у нас ёсць? Мы запыталі менчукоў.

Глядзіце вынікі вулічнага апытання ў поўным выданні «Суб’ектыву».

Глядзі таксама
Каментары