Дэбют кнігі развітанняў


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGSTlaRlpWVmVLNzQlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Вельмі лірычна, недзе нават сентыментальна, але з кропляй іроніі – пра самае патаемнае. Гэтак Мікіта Найдзёнаў, больш вядомы як лідар музычнага гурта «HURMA», распавядае пра каханне ў дэбютным зборніку вершаў «Развітанцы».І хоць з мовай паэтычнай Мікіта Найдзёнаў эксперыментуе досыць даўно і ўдала – ягоны вершаваны твор летась быў адзначаны прэміяй «Залаты апостраф», – першая кніга пабачыла свет толькі сёлета. У яе ўвайшлі творы апошніх трох гадоў. Прыкладна столькі ж Мікіта піша па-беларуску: «Развітанцы» гэта «да пабачэння» пэўнаму жыццёваму і творчаму перыяду. У кнізе амаль што ўсё вершы – гэта нешта такое пражытае. Прыдуманага ў мяне не бывае, толькі ў лімерыках. Гэта азначае, што мне хочацца паставіць кропку ў пэўным жыццёвым адрэзку і ісці далей».Гульня словаў, закладзеная ў назву паэтычнага зборніка, увабрала і ў сябе і іншую форму выказвання – танец, дзе да паэта далучылася студыя «Dance Essence» на чале з Міхаілам Камінскім: «Даўняя мара, якую Мікіта дапамог нам ажыццявіць, – злучыць непасрэдна музыку, словы, і танец. Злучыць не проста так, што хтосьці грае, а другі імправізуе. Імправізаваць можа кожны. Усе маюць чуць адзін аднаго, усе маюць адчуваць адзін аднаго, і тады ў нас атрымліваецца нешта агульнае».Кніга ўвабрала шэсцьдзесят вершаў. Лірыка аўтара спалучае душэўныя перажыванні, кранальную рамантыку, і часам паэт метафарычна апавядае пра вельмі асабістае.Акрамя папяровай, запланаваны выхад і электроннай версіі «Развітанцаў», услед за якой з’явіцца і аўдыёкніга. Некаторыя вершы ўжо можна паслухаць: беларусы ад ЗША да Вʼетнаму чытаюць творы Мікіты на відэа, аб’яднанае гэштэгам «Вершы без межаў».ІНШЫЯ ТЭМЫ: «Тэатр адкрытых» – новая версія тэатральнай майстэрні «Сляды» ў Гомлі. Гарадзенцы і кіеўцы – пра моўную сітуацыю ў сваіх краінах на курсах «Мова нанова». Мастак Whatname і ягоная таямнічая выстава «lostness».Юлія Лабанава, Вольга Гардзейчык, «Белсат»