Дэбаты ў кандыдаты ў партнёры Пуціна


Шаноўная публіка! Феерычны Гоша Застабільны і непаўторная Фаня Крытыкан вітаюць вас у новай шоў-праграме «Жэстачайшага ілюзіёну»!

Вы пабачыце дэбаты кандыдатаў у партнёры Уладзіміра Пуціна, даведаецеся, што такое любоўны трохкутнік, хто будзе плаціць Гаранту аліменты на расейска-беларускі саюз, пачуеце казку пра Злую Плошчу, а таксама дазнаецеся, чаму ў Беларусі заўжды перамагае той кандыдат, які ня ўдзельнічае ў дэбатах.

На недарэчнае пытанне Фані Крытыкан адкажа госць з залі, Старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі Уладзімір Колас.

Глядзіце новае выданне «Жэстачайшага Ілюзіёну» праграмы «Эксперт» у нядзелю, 2 кастрычніка, а 19-ай на тэлеканале Белсат.