Дарункі для «данайцаў»: як дарагую зямлю ў Менску раздаюць за бясцэнак


Менск – самая дарагая сталіца СНД па коштах на жытло пасля Масквы. Пры гэтым кватэраў будуюць усё меней, а людзі з рэгіёнаў усцяж уцякаюць сюды ад нішчымніцы. Зямельныя надзелы ў Менску пад будаўніцтва – у дэфіцыце, але ўлады аддаюць іх праз розныя падазроныя схемы ў 10-15 разоў танней за кадастравы кошт.

Гэта робіцца праз аўкцыёны, у якіх часцяком удзельнічае толькі адна кампанія – і яна ж перамагае, а таксама праз указы Аляксандра Лукашэнкі з беспрэцэдэнтнымі прэферэнцыямі для алігархічнага бізнесу. Як, напрыклад, з групай кампаніяў «Дана Холдынгз» сербскіх братоў Карычаў. Пры гэтым практычна ўсе іх будоўлі жылых кварталаў і бізнес-комплексаў скончваюцца скаргамі жыхароў, а дамы ўзводзяцца не з дапамогай інвестыцыяў, як меркавалася, а коштам дольнікаў.

Як праходзяць аўкцыёны для выбраных забудоўнікаў? Як бізнес-імперыя Карычаў, якіх у свой час называлі «гаманцом» югаслаўскага дыктатара Мілошэвіча, гаспадарыць у Менску, прыбіраючы канкурэнтаў і нязручных чыноўнікаў?

Пра дарункі для «данайцаў» ды іншыя скандалы з выдзяленнем зямельных надзелаў у сталіцы Беларусі – глядзіце на «Белсаце» у расследаванні праграмы «Давайце разбірацца».

Праграму«Давайце разбірацца» глядзіце кожны другі чацвер а 19.05. Сачыце за нашымі расследаваннямі праз сацыяльныя сеткі – Facebook і YouTube.

Фота: Sergey Shakhidzhanian / Forum

belsat.eu