Дармаеды – гэта калі ёсць што есці. А мы – жабракі!


Госці студыі «Людскіх справаў» сышліся на тым, што апазіцыянераў у краіне пасля сакавіцкіх пратэстаў пабольшала. Бо адныя пераканаліся, што з дзейнай уладай кашы не зварыш, а ў другіх і кашы той нават няма.

Што прымусіць беларусаў змагацца за свае правы? Нават не за правы – за ўласнае жыццё, калі няма чаго есці? Пра гэта Алесь Залеўскі размаўляе з «рэкардсменам па сутках» за грамадскаую дзейнасць Паўлам Вінаградавым і новай зоркай сакавіцкіх пратэстаў, цяпер ужо колішнім «дармаедам», Максімам Філіповічам, які адбыў свой першы тэрмін за ўдзел у акцыях.