Гарачы каментар «Дармаедскі дэкрэт – гэта такі несправядлівы закон! Гэта плявок у твар грамадству»


Беларусы атрымалі першыя «дармаедскія жыроўкі» з плацяжамі паводле поўных тарыфаў. Людзі абураюцца ўключэннем у базу «дармаедаў». Што думаюць пра закон менчукі? І як сябе абараніць? Размаўляем з праваабаронцам Алегам Волчакам.

Алег Волчак, Прававая дапамога насельніцтву:

«Узнікла самая галоўная праблема: у дэкрэце не сказана, як абскардзіць рашэнне камісіі. І мы сутыкнуліся з першымі судамі, дзе суды не бяруць да разгляду нашыя скаргі. Але разам з тым ёсць два шляхі. Першы. Трэба пісаць у раённы выканкам, каб выключылі з базы. І другі шлях. Пісаць зварот аб ліквідацыі самой базы «дармаедаў», паколькі яна незаконная. Пярэчыць Канстытуцыі і іншым нарматывам.

Але на жаль, мне трэба так раіць: тым, хто атрымаў жыроўку, каб не было пасля праблемаў, – трэба аплочваць. Чаму? Таму што праз два-тры месяцы могуць прыйсці з судовым выканаўцам, пасля будуць хадзіць з вопісам маёмасці, могуць забараніць выехаць за мяжу. Але адначасова трэба абскарджваць. Іншага шляху няма. Некаторыя праваабаронцы кажуць: вось, вы не можаце запрапанаваць нармальны механізм. Але сам дэкрэт ненармальны! Як мы можам запрапанаваць добры юрыдычны механізм?..»

Працяг размовы – у сюжэце.

У Менску «дармаедскія жыроўкі» атрымалі 16,5 тысячаў чалавек. Яны заплацяць за падагрэў вады па поўным тарыфе. Як беларусы ацэньваюць такі вынік дэкрэту аб дармаедах?

belsat.eu

Фота: REUTERS / Vasily Fedosenko / Forum

Глядзі таксама
Каментары