[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/w8FumxjyflI”][vc_column_text]Іян Шо запісваецца на Abbie Road, адзначаецца за найлепшы вакал на BBC Jazz Words, прычым двойчы, ды на ўсе лады расхвальваецца брытанскімі крытыкамі. На Дзень усіх закаханых музыка прыехаў у Менск, каб даць супольны канцэрт з гуртом «Apple Tea».Ігар Сацэвіч з «Яблычнай гарбаты» кажа, што ён не толькі выдатны спявак, але і піяніст:«Мінулым разам ён больш граў на раялі і спяваў самастойна, цяпер гэтага будзе меней. Але дастаткова, каб зразумець, што ён сапраўдны майстра».Разам з «Apple Tea» лонданец выступіў у Менску ўжо ў другі раз, раней гралі таксама ў Віцебску і Магілёве. Іяну Шо так падабаецца з імі быць з імі на сцэне, што ён хоча зладзіць з беларусамі супольны тур:
«Apple Tea» – адзін з маіх улюбёных гуртоў у свеце… Вельмі хацеў бы праехаць з імі ў туры па ўсім свеце».
Праект «Джазавы мост», які лучыць беларускіх і брытанскіх музыкаў, працягнецца канцэртам Кліўлэнда Ўоткіса і «Apple Tea» 6-га сакавіка тут жа, у Доме афіцэраў.
MUZZART з аншлагам у Берасці.Бізнесоўцы звяртаюцца да беларускай мовы – па поспех.BAFTA – трыумф Ды Капрыё і фільму «Ацалелы».Вольга Гардзейчык, Сяргей Будкін, «Белсат»