Чаму Лукашэнка ўсё ніяк не адолее карупцыю


Вайну з карупцыяй Аляксандр Лукашэнка абвесціў больш за 20 гадоў таму. І ўсцяж яе не перамог.

Кожны трэці з чатырох прадстаўнікоў малых і сярэдніх прадпрыемстваў нашае краіны гавораць пра карупцыю як пра «распаўсюджаную з’яву».

У 1994-м парламенцкая камісія на чале з Лукашэнкам прымусіла старшыню Вярхоўнага Савету Станіслава Шушкевіча пакінуць пасаду праз нібыта скрадзеную скрыню цвікоў.

Сёння ж адныя толькі гадзіннікі Лукашэнкі вартыя дзясяткаў тысяч долараў. А сілавікі звычайна паведамляюць пра даволі сціплыя поспехі ў барацьбе з гідраю карупцыі: хабары, якія фіксуюцца, зрэдку перавышаюць сумы ў некалькі тысяч долараў.

Карупцыя ў Беларусі – фактычна дзяржаўная справа. Андрэй Молчан апублікаваў дакументы пра тое, як цэлыя міністэрствы пакрываюць схему рээкспарту расейскіх нафтапрадуктаў. Гаворка вядзецца пра дзясяткі і сотні мільёнаў долараў. Калі карупцыю прызнаюць кіраўнікі прадпрыемстваў, то ці заўважаюць яе шараговыя беларусы?

Чаму кіраўнік краіны, які ўласна прыйшоў да ўлады на лозунгах барацьбы з карупцыяй, вось ужо больш за 20 гадоў ня можа яе перамагчы?

Глядзіце рэпартаж Усевалада Шлыкава