Чыноўнікі і міліцыя павінны быць з народам

[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=-j-oq37IN-o&feature=youtu.be”][vc_column_text]Не зважаючы на тое, што ўлады не далі дазволу на правядзенне акцыяў (ну а хто ад іх чакаў чагосьці іншага?), у найбліжэйшы панядзелак а 12-й гадзіне індывідуальныя прадпрымальнікі зноўку гатовыя выйсці на цэнтральныя вуліцы як у Менску, гэтак і ў рэгіёнах.Пры гэтым на першы план абураныя ўладамі грамадзяне ўсё больш упэўнена высоўваюць не эканамічныя, а палітычныя лозунгі. Гэтак, прадпрымальнікі з Баранавічаў заклікаюць на агульнанацыянальны мітынг пад заклікам «Пора меняць лысую резину!». А бізнесоўцы са Светлагорску заявілі пра тое, што прыйдуць на акцыю на Дзень Волі 25 сакавіка, таму што апазіцыя падтрымала выхад іпэшнікаў на Кастрычніцкую плошчу.

«Праз Указ №222 мы не можам карміць нашыя семʼі. І бяда ў тым, што нас не хочуць пачуць. Мы ніколі не прасілі дапамогі. Мы хочам працаваць і плаціць падаткі. Чыноўнікі, дзяржслужбоўцы і міліцыянты павінны любіць сваю зямлю і быць разам з народам», – заявіў у эфіры праграмы «Гарачы каментар» прадпрымальнік з Берасця Андрэй Карняйчук. Бізнесовец адзначыў, што прыезд берасцейскіх прадпрымальнікаў на акцыю ў Менск – цалкам верагодны сцэнар.

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу