Менш за два дні засталося да галоўнай палітычнай падзеі года ў Расеі – выбараў у Думу. У нядзелю расейцы, якія прыйдуць на ўчасткі для галасавання, атрымаюць некалькі бюлетэняў, у тым ліку – спіс з 14 партыяў, якія хочуць трапіць у Дзяржаўную Думу. Атрымаюць такі прывілей толькі абраныя. Але ці з дапамогай электарату?
Думская выбарчая кампанія 2016 года не прынесла сенсацыяў, нават у пэўным сэнсе расчаравала назіральнікаў за палітычным жыццём Расеі. Паводле палітолагаў, грамадзяне прызвычаіліся да думкі, што выбары нічога не вызначаюць: у новую Думу традыцыйна праходзяць тыя ж чатыры звыклыя партыі, што і ў папярэднюю. Хаця канкурэнцыя сёлета значна вышэйшая, чым у 2011 годзе. Перш за ўсё гэта звязана з тым, што ў выбарах у Дзярждуму гэтага склікання возьме ўдзел удвая больш партыяў. Паўплывае і вяртанне выбараў у аднамандатныя акругі. Першае месца, хутчэй за ўсё, зойме праўладная «Единая Россия», хаця аналітычныя цэнтры адзначаюць падзенне рэйтынгаў партыі Пуціна.
Глядзіце яшчэ >>>Украіна заклікае Беларусь ігнараваць выбары ў Дзярждуму на Крыме
У цэнтры Берасця гучыць расейскі гімн і лунае трыкалор
Прэс-служба Мядзведзева зняпраўджвае, што шыкоўнае лецішча належыць прэм’еру Расеі
Застануцца ў Думе, хутчэй за ўсё, ЛДПР і КПРФ. А вось апазіцыя не ў найлепшай форме, што перадусім звязана з пераследам уладаў і рэпрэсіямі ў грамадстве. Паводле ацэнак большасці расейскіх экспертаў, за партыю «ПАРНАС» гатовыя прагаласаваць не больш за 1 %. У чым сутнасць выбарчага працэсу па-расейску.
Марыя Макарава з асацыяцыі «За свободную Россию» адзначыла, што шмат якія эксперты называюць сёлетнюю думскую кампанію ў Расеі адной з самых нудных.
«Гэта звязана, напэўна, перадусім з тым, што выбары былі перанесеныя са снежня на верасень. А лета – гэта пара адпачынкаў, лецішчаў. Расейцы выязджаюць з гарадоў. Таму весці перадвыбарчую кампанію ў расейскіх гарадах летам было надзвычай цяжка. Гэта насамрэч таксама вялікая памылка апазіцыі ў Расеі, бо і «Ялоко» і «ПАРНАС» не вялі кампаніі летам і пачалі яе толькі ў жніўні. Таму той рэсурс, які можна было летам выкарыстаць, не быў ужыты, хоць ён існаваў – гэта відаць з яскравых кампаніяў, якія апошнім часам праходзяць у Маскве, Пецярбургу ды іншых гарадах, у тым ліку ў правінцыі. Мне падаецца, што гэта асноўная праблема, а таксама недахоп фінансавання ў апазіцыі», – адзначыла спадарыня Макарава.
Больш – у відэаматэрыяле.
МЯ, belsat.eu. Фота zt74.ru