Чаму нацыяналісты і «іконы беларускасці» тэлефануюць у ЖЭСы па-расейску?

21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, у Менску ў шэрагу месцаў адбудуцца пікеты, на якіх можна будзе паставіць свой подпіс за пашырэнне беларускамоўнай адукацыі. «Гэта абавязак дзяржавы», – заяўляе ініцыятар пікетаў, грамадскі актывіст і бізнесовец Зміцер Дашкевіч.

Разам з тым за сціплае становішча беларускай мовы ў нашай краіне Дашкевіч ён ускладае адказнасць у першую чаргу на тых, хто кажа, што «мова – гэта важна».

«На вялікі жаль, мой досвед паказвае, што многія з тых, хто ў грамадстве ўяўляюцца «страшэннымі нацыяналістамі» і «іконамі беларускасці», у паўсядзённым жыцці карыстаюцца расейскай мовай. Чаму нельга патэлефанаваць у ЖЭС і размаўляць па-беларуску? І гэта масава адбываецца! Таму маем то, што маем», – лічыць Зміцер Дашкевіч.

Падрабязней пра гэта – у поўным выданні праграмы «Размова» Усевалада Сцебуракі са Зміцерам Дашкевічам.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Санкцыі могуць «з’есці» да 10 % ад ВУП Беларусі

17 верасня – прапагандысцкі хітрык Лукашэнкі

Лукашэнка баіцца народнага гневу ў выніку рэферэндуму

Юрый Дракахруст: Не толькі Лукашэнка мае стальныя часткі

Аркадзій Мошэс: Задача паглынання Беларусі і пазбаўлення яе суверэнітэту ў Крамлі не ставіцца

Якая праца над памылкамі патрэбная, каб перамагчы?

Ці дамовяцца Байдэн і Пуцін наконт Беларусі?

Наколькі балючымі будуць санкцыі?