Чаму мясцовыя выязджаюць з Шаркаўшчыны? «Белсат едзе»


«Белсат» у Шаркаўшчыне – горадзе, вядомым з пачатку 16 стагоддзя. Колісь гэтыя мясціны належалі роду Сапегаў, а сама назва Шаркаўшчына паходзіць ад літоўскага «сарока». Убачым, што мы прынясем адсюль на хвасце.

«Працы няма, малаказавод мала таго, што зачынілі, дык яшчэ і разламалі… Цагельны завод разламалі. Рыхтуюцца хлебазавод разабраць».

«Хто хоча жыць – той жыве. Хто не хоча, самыя ведаеце, п’е гарэлку ці яшчэ нейкімі глупствамі займаецца. (…) У асноўным у Менск едуць нашыя цяпер. Раней на Расею ўсе маталіся, цяпер сэнсу няма – тыя самыя грошыкі атрымліваць у прынцыпе».

«Тут зʼяўляюцца замежныя нейкія інвестары, тут адчынілася досыць буйное прадпрыемства з чэшскім капіталам – здабываюць торф. Тут адчынілася фірма літоўская, каторая рыхтуе шчапу для Каўнаскай электрастанцыі. Наколькі я ведаю, выкупіла ўчастак нямецкая фірма, яны таксама буйное прадпрыемства па вытворчасці з драўніны, пластыкавых вокнаў. У нас адна з найлепшых глін будаўнічых у Еўропе – тут быў цагельны завод, але ён зачыніўся, бо ўсё састарэла», – распавядаюць жыхары Шаркаўшчыны.

Шаркаўшчынскі раён апошнія гады стабільна ўзначальвае рэйтынг самых бедных раёнаў Беларусі. Нават паводле афіцыйнай статыстыкі сярэдні заробак не перавышае 600 рублёў. Таму зразумелая тэндэнцыя да пастаяннага змяншэння колькасці мясцовага насельніцтва. Цяпер тут пражывае крыху больш за 6 тысячаў чалавек…

Працяг – у сюжэце.

Зміцер Міцкевіч, belsat.eu