Гарачы каментар Былы супрацоўнік МУС: «У міліцыі таксама працуюць злачынцы»




Ці сапраўды ўзровень даверу беларусаў да міліцыі ўзрос, як кажа міністар Шуневіч? Што кажуць лічбы і факты? З нам на сувязі Андрэй Бандарэнка, праваабаронца (Менск):

«Апрыёры міліцыя павінна быць такой структурай, якой грамадзяне павінны давяраць. На жаль, у нас іншыя рэаліі. Супрацоўнікаў міліцыі ў нас баяцца і стараюцца не мець з імі ніякіх справаў, бо ёсць маса пракладаў, калі кантакты з МІУС заканчваліся вельмі дрэнна для тых, хто хацеў знайсці абарону і падтрымку…» Працяг размовы – у відэасюжэце.

Уладзімір Няпомняшчых, былы супрацоўнік міліцыі:

«Сучаснай уладзе хацелася б гэта чуць і бачыць, але ніякага даверу да сістэмы МУС няма. Нават калі я там служыў, то шмат хто разумеў, што ў міліцыі таксама працуюць злачынцы. На сёння ні ў мяне, ні ў шматлікіх грамадзянаў РБ даверу няма. Фальсіфікацыі ў судах, падробкі. Міліцыя павінная стаяць на варце народа, бо яна народам фінансуецца, а не Лукашэнкам ці Шуневічам».

Фота: REUTERS / Vasily Fedosenko / FORUM

Глядзі таксама
Каментары