Гарачы каментар Былы супрацоўнік Лукашэнкі распавёў, як кіраўнік Беларусі паводзіць сябе, калі выключаюцца камеры


Былы працаўнік Адміністрацыі прэзідэнта расказаў, як насамрэч паводзіць сябе Лукашэнка з чыноўнікамі, калі выключаюцца камеры, і хто з чыноўнікаў мог бы стаць годным прэзідэнтам.

Урывак з размовы з Аляксандрам Пласкавіцкім, юрыстам і былым працаўніком Адміністрацыі прэзідэнта:

– Чаму Лукашэнка з чыноўнікамі робіць усё, што хоча, а яны гэта праглынаюць?

– Па-першае, ёсць людзі такія, як Дамашкевіч ці былы мэр, памерлы Паўлаў, – яны заўсёды даволі рэзка адказвалі, таму Лукашэнка стараўся іх не кранаць на людзях. А калі выпадкова закранаў, то пасля сам шкадаваў. Па-другое, існуе няправільнае ўяўленне аб самым прэзідэнце. Усе бачаць яго, калі ён на тэлекамеру падлашчваецца перад народам. Калі тэлекамеры адыходзяць, і ён застаецца сама на сам з чыноўнікамі, ён практычна перад усімі, акрамя 2-3 хлопчыкаў для біцця, пачынае падлашчваецца перад чыноўнікамі. Таму чыноўнікі з нейкім вопытам разумеюць, што гэта спектакль для народу, і прэзідэнту трэба падыграць. Але калі яны застаюцца – ён даслоўна кожнаму пачынае казаць нешта харошае, за нешта хваліць…

Уся размова – у відэа.

belsat.eu

Калаж з фота: Vadim Denisov, TASS / Mateusz Wlodarczyk, NurPhoto via ZUMA Press / Forum

Глядзі таксама
Каментары