Падазраванага ў забойстве жанчыны, парэшткі якой днямі знайшлі ў Свіслачы, затрымалі. Ім аказаўся 26-гадовы замежнік.
Як паведамляюць следчыя, 28 снежня паміж ім і загінулай, у якой ён часова жыў у Менску, узнік канфлікт. У выніку мужчына задушыў 37-гадовую гаспадыню кватэры. Раней па гэтай справе ў кватэры вядомага праваабаронцы Алега Волчака правялі ператрусы.
Гаворым з самым Алегам Волчакам, праваабаронцам, кіраўніком цэнтру «Прававая дапамога насельніцтву»:
«…У мяне не было словаў, які я быў злы. Яны паднялі паўпад’езда, і, разумееце, там, дзе я дэпутатам гарсавету быў, – людзі мяне ведаюць, маю маму ведаюць, маю сямʼю ведаюць – яны гаварылі: «Тут адбылося цяжкое злачынства!» І людзі пасля тэлефануюць у паніцы: «Як, Алег штосьці здзейсніў? Ці брат здзейсніў?» […]
Гавораць: да Вас павінен прыехаць следчы. Ну, ладна, калі б адзін прыехаў следчы, а гэта цэлая брыгада: і крыміналісты, і біёлагі, з апаратурай прыехалі. І вось тады мне ўжо ўсе гэта надакучыла, я і кажу: давайце, расказвайце, што здарылася. І тады мне прадʼяўляе Мядзведзева, старэйшая следчая па асабліва важных справах: падазраецца, што ў вашай кватэры было здзейсненае забойства, расчляненне трупа на Свіслачы. Я кажу: ну, ведаеце, ужо нават Таранціна да такога не дадумаўся б сцэнара…»
Віталь Бабін belsat.eu