Бясплатны Шэнген. Калі Еўразвяз адкрые мяжу?


Калісьці Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў міжнародных адносінах Беларусь занадта доўга ляцела на адным крыле. Усходні вектар пераважае і сёння, але эксперты зазначаюць, што і ў стасунках з Захадам заўважнае пацяпленне. Якім чынам гэта адаб’ецца на жыцці звычайных беларусаў? Глядзіце ў «Размове» Віталя Цыганкова з аналітыкам BISS (Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў) Кацярынай Шмацінай.

Абяцанні і размовы пра тое, каб знізіць кошт візаў для беларусаў, мы чуем дзесяцігоддзямі. Вось і цяпер шмат гучных заяваў, што вось-вось дакументы аб спрошчаным парадку атрымання візаў будуць падпісаныя.

«Прадстаўнікі еўрапейскіх структураў заяўляюць, што ў хуткім часе мы падпішам гэтыя дамовы, але ўсё роўна пытанне на мільён долараў – калі будзе канкрэтная дата падпісання», – заўважыла госця «Размовы».

Адказ на пытанне, ці дачакаемся мы танных візаў, шукайце ў поўным выданні праграмы «Размова» з Віталём Цыганковым і аналітыкам BISS Кацярынай Шмацінай.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.