Брытанія прагаласавала, аднак што далей – невядома


«Я лічу, што з увагі на Брэкзіт, улады Вялікае Брытаніі кажуць пра свае адстаўкі, а мы абцяжарваем таксама ўлады Еўразвязу памылкамі, то наступствы павінны таксама прыняць і прынамсі частка ўладаў Еўразвязу, даючы поле для перамоваў новым палітыкам і экспертам».

У першыя дні пасля волевыяўлення брытанцаў пацярпелі і сусветныя біржы, якія таксама не чакалі такога выніку, але цяпер сітуацыя выпраўляецца.РОБЭРТ ГАЛЬФЭР, ФІНАНСАВЫ АНАЛІТЫ0, «BAADER BANK»:

«Галоўная хваля ўжо за намі і рынкі супакоіліся, бо сама Брытанія ня ўпэўненая – ці сапраўды выйдзе з Еўразвязу. Відавочна, што палітыкі тармозяць гэты працэс».

Але толькі ў самой Вялікай Брытаніі, чый эканамічны рэйтынгавы прагноз агенцтва Moodyʼs ужо змяніла на «негатыўны». Нягледзячы на заяву прэмʼера Дэйвіда Кэмэрана, што перамовы пра выхад краіны з Еўразвязу мае пачаць наступны прэмʼер, у Абʼяднанай Еўропе трымаць справу ў падвешаным стане не збіраюцца.МІРАСЛАЎ ЛАЙЧАК, МІНІСТР ЗАМЕЖНЫХ СПРАВАЎ СЛАВАЧЧЫНЫ

«Было б добра, каб Вялікая Брытанія як мага хутчэй распачала пяцідзясяты артыкул. Тады можна пачаць легіслацыйны працэс. Ня трэба спяшацца, гэта патрабуе часу, але такая сітуацыя, як цяпер, пакідае месца папулістам. Думаю, што людзі ў Брытаніі і рэшце Еўропы маюць права ведаць, што вынікае з гэтага рашэння».

Ініцыяцыя пяцідзясятага артыкулу Лісабонскай дамовы азначае пачатак працэсу выхаду краіны з Еўразвязу, што можа працягвацца нават да двух год. У Бруселі заклікаюць Лондан не запавольваць справу. Бо ягонае месца можа заняць Эдыбург. Пра магчымасць уваходу незалежнай Шатландыі ў Еўразвяз заявіў сёння старшыня камітэту Бундэстагу па справах Еўразвязу Гюнтэр Крыгбаўм. У рэгіёне, дзе большасць галасавала супраць Брэкзіту падпарадкоўвацца рэферэндуму не збіраюццаНІКАЛА СТЭРДЖЭН, ПРЭМʼЕР-МІНІСТР ШАТЛАНДЫІ

«Мая задача – абараніць інтарэсы Шатландыі. Настроі людзей смелыя і гэта не здзіўляе. Я атрымліваю процьму галасоў ад людзей, што галасавалі на «не» ў 2014 годзе – не абавязкова, што цяпер яны рашуча падтрымліваюць незалежнасць, але яны разумеюць, што сітуацыя змянілася».

Эдынбург ужо абяцае пачаць працу над новым рэферэндумам аб незалежнасці. Тым часам петыцыя пра паўтор галасавання па Брэкзіту на старонцы Брытанскага парламенту набрала ўжо амаль чатыры мільёны галасоў і ўрад мусіць на яе адрэагаваць. Але некаторыя еўрапейскія кіраўнікі ўва ўсёй гэтай сітуацыі бачаць новыя магчымасці.МАТЭА РЭНЦЫ, ПРЭМʼЕР-МІНІСТР ІТАЛІІ:

«Мір змяняецца неверагодным чынам. Дазвольце выказаць меркаванне, што тое, што адбылося ў Вялікай Брытаніі – гэта вялізарная магчымасць для Еўропы, перастаць гуляцца ў абарончую гульню і даць нашаму кантыненту новы старт».

На гэтым фоне не чуваць галасоў Еўраскептыкаў пра новыя рэферэндумы, падобныя Брытанскаму, як гэта было адразу пасля галасавання. Выхад Лондану з Абʼяднанай Еўропы, улічваючы магчымы новыя рэферэндумы і рэакцыю Бруселю ізноў пад вялікім пытаннем.Усевалад Шлыкаў, belsat.eu