Браніслаў Тарашкевіч зноў трапіў у апалу

У Бельску-Падляскім могуць перайменаваць вуліцу Браніслава Тарашкевіча – знакамітага беларускага асветніка, лінгвіста і палітыка.

Гарадская ўправа Бельску аддае яму даніну павагі, абараняюць яго і беларускія грамадскія арганізацыі ды гісторыкі. Аднак асоба Браніслава Тарашкевіча не да спадобы Польскаму інстытуту нацыянальнае памяці.

Іншыя тэмы праграмы «Беларусы ў Польшчы»:

Настаўнікі школы ў Орлі працуюць з вучнямі не толькі на ўроках.

Шмат увагі яны надаюць таму, каб даць сваім ім глыбокія веды пра малую радзіму і прышчапіць любоў да яе. Цяпер тут развіваюць два праекты гістарычны і моўна – геаграфічны.

Беларускі абрад на сцэне

У некалькіх мясцовасцях Беласточчыны адбыліся прэзентацыі абрадавых калектываў.

Імпрэза датычыць мінуўшчыны падляскіх беларусаў паказвае як забытыя, гэтак і жывыя традыцыі ды звычаі. Нашая камера пабывала на фінальным аглядзе ў Гайнаўскім доме культуры, дзе выступілі адзінаццаць тэатральных групаў рознага ўзросту.

Глядзі таксама

Больш матэрыялаў

Як выглядала жніво без камбайнаў?

У Гайнаўцы прайшла імпрэза «Пікнік з беларусам»

Конкурсныя поспехі вучняў у Бельску Падляскім

Як у Беластоку святкавалі Дзень Волі

У Гайнаўцы адбылася выстава мастацкага ткацтва з Беларусі

Віталь Воранаў апісаў шаптух і шаптунства ў сямнаццаці кароткіх апавяданнях

Беларуская песня у Беластоку

Культурніцкая дзейнасць фонду «Villa Sokrates» у Крынках