Брагін: новае жыццё сярод радыяцыі. «Белсат едзе»


Белсат даехаў да скрыжавання. Мы на ростанях, адкуль можна паехаць у Рэчыцу, Калінкавічы, Хойнікі, Брагін. Адсюль – 50 кіламетраў да атамнага рэактара ў Чарнобылі.

Брагін – населены пункт у Гомельскай вобласці, сваёй гісторыяй сягае ў Кіеўскае княства. Моцна пацярпелы ў часе Чарнобыльскай катастрофы. Уся Брагіншчына была забруджаная, і 52 населеныя пункты адселеныя, 9 з якіх цалкам закапаныя.

Але цікавостка: паводле перапісу 2018 года, у Брагіне сёння жыве каля 4 тысячаў чалавек, але і дынаміка нараджальнасці адна з самых высокіх на Гомельшчыне. Ці тут усё так добра і чаму так адбываецца? Спытаем жыхароў.

Працяг – у сюжэце.

Сяргей Падсасонны, belsat.eu