Бізнесоўцы, якія не плацяць «па пяцьсот», атрымаюць штраф?


Дэкрэт аб развіцці прадпрымальніцтва не такі натхняльны для бізнесу, як пра гэта трубіць прапаганда, кажа юрыст Аляксандр Жук.

«Дэкрэт усталёўвае персанальную адказнасць кіраўніка любой, нават некамерцыйнай, арганізацыі за нейкія парушэнні. Не прадугледжаныя ні Кодэксам аб адміністратыўных правапарушэннях, ні Крымінальным кодэксам. Прыцягваць да адказнасці могуць любыя кантралюючыя органы». Памер пакарання – да € 2000.

Гэткім чынам, могуць аштрафаваць за незабеспячэнне абяцанага Аляксандрам Лукашэнкам заробку ў $ 500.

Падрабязней пра гэта, нарматыўныя акты, якія могуць прыняць наўздагон дэкрэту, пра выбарнасць кары за эканамічныя злачынствы, пра перашкоды выкананню самага прасунутага заканадаўства – у поўным выданні праграмы «Размова дня» Святланы Калінкінай з Аляксандрам Жуком.