Бізнес-комплекс пад Менскам трымаюць метадамі 90-ых гадоў


Звычайна маштабныя інвестыцыйныя праекты ўлады Беларусі ставяць пад пільны кантроль і нават абцяжарваюць сацыяльнымі абавязкамі. Але ў выпадку з узвядзеннем бізнес-комплексу ў пасёлку Хацежына Менскага раёну сітуацыя адваротная: тут пануюць падазроная прывілеяванасць і вольніца, пачынаючы ад вылучэння земляў.

У выніку замест самага вялікага ў краіне Цэнтру падтрымання прадпрымальніцтва некалькі дзясяткаў бізнесоўцаў працуюць без электрычнасці ды цярпяць ад ушчыльнення, бо фуры папросту не могуць развярнуцца каля складоў. Бездараж, прыбіральні на вуліцах. Інвестар-забудоўнік вырашае спрэчныя справы метадамі 1990-ых гадоў…

Якім чынам бізнесовец з будаўнічай дынастыі атрымаў ад кіраўніцтва Менаблвыканкаму 5 гектараў вельмі дарагой зямлі каля сталіцы задарма? Як развязваюцца праблемы з запазычанасцямі па падатках праз кланаванне фірмаў? Чаму дзяржаўныя органы не бачаць парушэнняў пры ажыццяўленні інвестпраекту, які больш наганяе жах на малы і сярэдні бізнес, чымсьці яго падтрымлівае?

Падрабязней пра «хацежынскую брыгаду» – у расследаванні праграмы «Давайце разбірацца» на тэлеканале «Белсат».