Бітва за электарат, або Апошні шанец Лукашэнкі


У краіне працягваецца барацьба за элегантны трыумф падчас выбараў, а Гарант рыхтуе да выдання манаграфію пад назвай «Што рабіць, калі ўсе вакол вінаватыя?».

Улады патрабуюць высокага ўраджаю подпісаў, але народ упарта не жадае падпісвацца.Цэнтрвыбаркам задаўся пытаннем, на колькі частак трэба рваць выбарчыя бюлетэні, каб зрабіць яўку ў 70 адсоткаў.

Ніхто не збіраецца галасаваць за кандыдатаў ад аб’яднання «Белая Русь», але дакладна вядома, што на будучых выбарах перамогуць менавіта яны.

За ўсёй гэтай вакханаліяй сочаць суперагенты Белага Дому Малдэр і Скаллі, якія ніяк ня могуць зразумець, хто такія бюджэтнікі.

Сатырычная праграма «Міністэрства праўды» выходзіць кожную нядзелю а 20:35. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і на нашай старонцы.