БГК развітаўся з чэмпіёнскай лігай


Еўракубкавая гісторыя БГК імя Мяшкова пачыналася з «Порту», на ім яна пакуль і закончылася. Візіт «Порту» у Берасце нічога не вызначаў у турнірным плане, шанцы згуляць у плэй- оф Лігі чэмпіёнаў юрыдычна «мяшкоўцы» згубілі ў мінулым туры. Такога з БГК не бывала ўжо пяць гадоў. Гульня з «Порту» не пайшла з першых хвілінаў. Да сярэдзіны першай паловы БГК саступаў ужо мінус шэсць, а ў выніку прайграў 32:35.

«Сёння паказалі, напэўна, самую горшую гульню, адну з найгоршых у Лізе чэмпіёнаў. Не павінны былі так гуляць апошнюю гульню, хоць і ўсё вырашана было. Павінны былі настройвацца, аднак не скажу, што не настройваліся. Не наш дзень сёння. Яшчэ раз прашу прабачэння. Зараз трэба старацца вырашаць задачы ў чэмпіянаце, Кубку і СЭГА-Лізе», – кажа Аляксандр Шкурынскі, паўсярэдні БГК імя Мяшкова.

Харвацкі галкіпер Іван Пэшыч гуляе ў Берасці ўжо сем гадоў, ён дарос да капітана каманды і ацэньвае выступ БГК у гэтай лізе.

«Былі добрыя моманты, былі дрэнныя. Але не змаглі трапіць у наступны раўнд. Такое здарылася ўпершыню з тых часоў, як я гуляю ў Берасці. Гэта жыццё, трэба вучыцца на гэтых гульнях, рабіць высновы і працаваць. А вось для гэтага быў першы самастойны сезон у чэмпіёнскай лізе, і іспанскі трэнер не здымае з сябе адказнасці за адмоўны вынік», – падзяліўся Іван Пэшыч, капітан БГК імя Мяшкова.

«Мы гулялі ў самай складанай групе за ўсю гісторыю Лігі чэмпіёнаў, тут былі сканцэнтраваныя каманды высокага ўзроўню. І нават «Порту», які ў тым годзе не гуляў у Лізе чэмпіёнаў, а быў у «Фінале чатырох» Кубка ЕГФ. Апісваючы стан каманды, адзначу праблему траўмаў ключавых гульцоў, з якою мы сутыкаліся цягам сезону. Апроч таго, нам трэба было інтэграваць восем новых гульцоў у структуру каманды», – пракаментаваў Рауля Алёнса, галоўны трэнер БГК імя Мяшкова.

А што думаюць заўзятары БГК пра выступ улюбёнага клубу?

«У апошнія два – тры гада вельмі змяняўся склад каманды, яго амаль на палову ў апошнія два гады рэфармаваць. Цяжка з нестабільным складам дамагчыся стабільнага выніку. Я так думаю».

«Калі можна па пяцібальнай сістэме на чацвёрку».

«Трохі горш, чым вы чакалі. Хацелася, каб прайшлі далей у плэй – оф і толькі перамогі».

«Дваякае меркаванне пра выступ. Разам з добрымі гульнямі і нават выдатнымі, калі мы перагулялі «Кіль» ідуць невыразныя матчы. Вось і сёння здавалася б заключная гульня. Хацелася б убачыць на мажорнай ноце канцоўку Лігі чэмпіёнаў, але пакуль нічога не атрымліваецца. Таму будзем чакаць перамен».

«Па эмоцыях, вядома, не задаволеныя, паколькі мы не выходзім у 1/8 Лігі чэмпіёнаў. Па сэрцы вельмі незадаволеныя, таму што мы не выходзім у Лігу чэмпіёнаў. Па розуме ў наступным годзе мы будзем у Лізе чэмпіёнаў і будзем у ¼. Каманда стала значна больш якая думае і хуткая. Нават калі ўзяць апошні матч з «кілем» то абвінавачвалі ўсім трэнерам, што ў нас не гуляюць краю, але Юрынок і Вайлупаў згулялі выдатна. Усе гульцы, якія прыйшлі ў каманду дадаюць па ходу сезону, гэта, безумоўна, заслуга трэнера».

«Пачаць сезон маглі б і лепш. Самі сабе прывозяць, але ёсць патэнцыял. Ёсць шмат фактараў чаму не выйшлі ў плэй-оф, але ў наступным годзе будзе значна лепш».

Гандбольны аглядальнік Іван Сапега лічыць, што БГК зрабіў у гэтым сезоне шмат памылак, з якіх трэба зрабіць высновы.

“Гэта быў цяжкі сезон з не вельмі добрым вынікам. На гэта было некалькі абʼектыўных прычынаў. Першая прычына – гэта склад каманды. Лічу, што маглі падпісваць выканаўцаў лепей, якія маглі б вырашаць задачы. Тым не менш нават з гэтымі выканаўцамі шмат чаго магло атрымаецца, супернікі таксама дапускалі памылкі. Але БГК не скарыстаўся сваймі шанцамі на тых адрэзках, калі было можна паляпшаць сваю гульню. Гэта добры ўрок на наступны сезон”, – патлумачыў гандбольны аглядальнік Іван Сапега.

Ужо днямі БГК пераключаецца на СЭГА-лігу. Спачатку ён згуляе са студэнтамі з Кітаю, а ў выніку поспеху берасцейцаў зноў будуць чакаць сустрэчы з украінскім «Маторам».

Алесь Ляўчук, «Белсат»