«Белсат» звярнуўся да псіхолага: ці можна верыць прызнанню Юрыя Гараўскага?


Абмяркоўваем тэму, пра якую гаворыць увесь беларускі інтэрнэт: фільм нямецкай хвалі «Deutsche Welle» і тое, што гаворыць былы супрацоўнік СОБР Юрый Гараўскі, які меркавана быў сведкам выкрадання апазіцыйных палітыкаў у Беларусі і іх забойстваў. Працягваем разбірацца ў гэтай справе.

З намі на сувязі праваабаронца, былы следчы, кіраўнік цэнтру «Прававая дапамога насельніцтву» Алег Волчак і ў студыі палітолаг Павел Усаў.

– Што з гэтымі сведчаннямі не зусім так? Як Вы сёння глядзіце на гэты фільм? – пытаецца вядоўца Сяргей Падсасонны.

«У мяне нічога не змянілася. Пакуль усё супадае з тымі вынікамі нашай грамадскай камісіі, якія былі раней устаноўленыя. Можа, толькі путаніна ў машынах, але было тады цёмна, і сведкі кажуць, што былі Жыгулі і адная іншамарка, у іншых сведкаў было дзве Жыгулі. А сам ён кажа, што было дзве іншамаркі. Таму гэта не так важна. Важна, што яны паказалі месца, дзе гэта ўсё было і як, з якога боку яны заходзілі і як пад’язджалі да Захаранкі на гэтай вулачцы… Па Ганчару ўвогуле канкрэтна сказана. Калі я выязджаў на месца здарэння раніцай, сапраўды з абодвух бакоў, дзе стаяў аўтамабіль, разбітае шкло бакавое, кроў была. Я тады адназначна сказаў, што так могуць разбіваць вокны толькі прафесіяналы, каб хуценька выцягваць людзей… І ўсё гэта пацвярджаецца…» – гаворыць Алег Волчак.

Мы звярнуліся да псіхолага: ці можна верыць прызнанням Юрыя Гараўскага? Што пра гэта гавораць ягоныя жэсты і міміка, тлумачыць кандыдатка псіхалагічных навук Людміла Мірзаянава:

«На жаль, прасачыць дынаміку жэстаў складана, вельмі кароткія фрагменты. Але і яны інфармацыю даюць. Практычна ўсе фрагменты кажуць пра тое, што гэта не пастаноўка…» – пачынае псіхолаг.

Працяг – глядзіце ў відэа.

Сяргей Падсасонны belsat.eu

Аб’ектыў
Алег Алкаеў: Калі Гараўскі кажа праўду – сядзе. Але не ў Беларусі
2019.12.17 23:43
Гарачы каментар
Сведчанне Гараўскага пра смерць Захаранкі і Ганчара
2019.12.17 01:27
Hавiны
Як выглядае магчымае месца забойства Ганчара ды Красоўскага
2019.12.17 15:03