З рога ўсяго многа. У пашыранай версіі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна прагучаць песні розных беларускіх выканаўцаў, якія былі запісаныя цягам года ў студыі «Belsat Music Live» адмыслова для гэтага выдання.
«Без билета» нясуць хвалі цяпла і дабра, «Крама» пяе пра сяброўскую еднасць, этна-трыа «Троіца» дорыць новы твор, калядуе «Shuma» з «Песнярамі», запальвае рэпер Бакей, хуліганяць арт-рокеры з «TonqiXod», названыя музычнымі героямі гэтага года, ды яшчэ нямала цікавостак і сюрпрызаў. Святочны музычны мікс – 30 снежня ў вечаровым эфіры на «Белсаце»!
Песні, якія гучаць у праграме:
- «Крама» – «Песня для сяброў»
(словы Насты Гулак, музыка Ігара Варашкевіча і Сяргея Трухановіча) - «Shuma» – «Калядо»
(cловы народныя ў апрацоўцы Марыны Шукюравай, музыка Аляксея Карабейніка) - «Без билета» – «Мы вызываем лето»
(словы і музыка Віталя Артыста і Таццяны Кушнер) - «Cherryvata» – «Through»
(словы Кацярыны Штырц, музыка Змітра Літвіновіча) - «Петля пристрастия» – «Мода и облака»
(словы Іллі Чарапко-Самахвалава, музыка гурта «Петля Пристрастия») - этна-трыа «Троіца» – «Шчодрык»
(словы народныя, музыка этна-трыа «Троіца») - Бакей – «Бикини»
(словы Уладзіслава Бельмача, музыка Валіка Янкавіча) - «TonqiXod» – «Вяселле»
(словы Уладзя Лянкевіча, музыка гурта «TonqiXod») - «Uzari» – «Я выдумляю»
(музыка Юзары Наўроцкага, словы Мікіты Найдзёнава) - «Песняры» – «Калядачкі»
(словы і музыка народныя ў апрацоўцы Уладзіміра Мулявіна) - «J:МОРС» – «Крылы»