Беларусы ўжо сабралі 10 тысяч рублёў на Дзень Волі-2019

Засталося роўна два месяцы да 101 гадавіны абвешчання Беларускай Народнай Рэспублікі. Свята, якое збіраюцца адзначаць 24 сакавіка, падтрымала ўжо больш за тры сотні асобаў. На ўрачысты канцэрт ды іншыя імпрэзы да Дня Волі беларусы сабралі 10 тысяч рублёў. Пра збор сродкаў на сёлетнюю імпрэзу ды рыхтаванне да свята размаўляем з адным з арганізатараў, Паўлам Белавусам («Арт Сядзіба»):

«Я параўноўваю збор гэтага года з тым, які адбываўся ў мінулым годзе. Магу сказаць, што на дадзеную дату, калі дакладна яшчэ невядома з пляцоўкай і яшчэ не атрыманы дазвол, збор сродкаў ідзе значна лепш, чым у мінулым годзе. Нам прыемна, што сфармаваўся нейкі крэдыт даверу, нам вераць, што гэтыя грошы не пойдуць на нейкія іншыя мэты. Мы пачалі працу над фірмовым стылем, распрацоўваем сайт. Ясна, што чым больш грошай мы збяром, тым больш мы зможам правесці мерапрыемстваў не толькі ў Менску, а і ў абласных гарадах. Таму пакуль мы чакае і вядзем падрыхтоўчую працу. […] Калі б хтосьці з журналістаў патэлефанаваў бы ў Оперны тэатр і сказаў: мы хочам у вас тут на пляцоўцы Дзень Волі правесці, яны б адказалі: вы што, з глузду з’ехалі! Гэта ж апазіцыя, мы культурніцкая пляцоўка. Але ў выніку, калі быў атрыманы дазвол ад гораду, то нягледзячы на тое, што ў гэты дзень было некалькі спектакляў у оперным, гэта не замінала, і ніводнага наракання не было…»

А ці хацелі б вы трапіць на канцэрт? Ды ці гатовыя ахвяраваць нейкую суму на імпрэзу? Адказы менчукоў.

Збор сродкаў ідзе ТУТ!

belsat.eu

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу