Прыват Беларусы рвуць баян


Героі праграмы распавядаюць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі ў сацыяльных сетках. «Прыват» – душэўна пра чалавечыя душы і мары.

Усё часцей беларускія артысты ўдзельнічаюць у замежных шоу – «Х-фактар», «Голас» ды іншых. І з’язджаюць за мяжу, каб заваяваць тамтэйшага гледача. Бывае, трэба заваяваць чужых, каб свае палюбілі. Чаму так? І колькі сродкаў, часу і амбіцыяў вымагаюць іншаземныя конкурсы? Тэма новага «Прывату» з Валярынай Куставай – «Беларусы рвуць баян».

Распублічванне нашых герояў – у поўным відэавыпуску.

Госць студыі «Прыват» – музыка Віталь Варанко, самы вядомы беларускі ўдзельнік замежных шоу талентаў.

Навошта малады таленавіты музыка прамяняў кансерваторыю на шоу талентаў? У кансерваторыі было сумна ці банальна захацелася славы-грошай?

Польскае, расейскае, брытанскае шоў «Голас», X-фактар, Заспявай.бай, «Акіян Эльзы», Аляксандр Градскі, Стас Міхайлаў – дзе яшчэ быў наш герой і з кім сутыкаўся на шляху скарэння міжнародных сцэн?

Герой выдання – шоўмен Пётра Клюеў, удзельнік украінскага «X-фактару».

І эксперт праграмы – музычны прадзюсар Макс Алейнікаў – пра магчымасці дасягнення поспеху на Радзіме.

Што абярэ наш герой: баян ці акардэон? Маскву ці Баранавічы? Градскага ці Вакарчука? Заспяваць дуэтам: з Анатолем Ярмоленкам або Стасам Міхайлавым? Сярод прадусараў – Уладзімір Кубышкін ці Макс Фадзееў? Сабраць беларускую Менск-Арэну або атрымаць прэмію «Залаты грамафон» у Расеі? Шчыры лабух або куплены хітовец?

Хто з беларусаў сапраўды рве баян і душы гледачоў, на вашую думку? Хто сапраўды папулярны? Выказвайцеся на старонцы «Прывату» ў Фэйсбуку. Бо гасцей перадачы выбіраюць у тым ліку і вашыя густы. Бо «Прыват» – гэта, у прыватнасці, і пра вас.

Станьце героем «Прывату» альбо прапануйце тэму, праблему, гісторыю альбо госця ці героя для наступнага выпуску – і сачыце за падрыхтоўкай выданняў на старонках праграмы ў сацыяльных сетках: у Facebook, «вКонтакте», Twitter ды Instagram. Альбо пішыце непасрэдна і прыватна на пошту: studyjapryvat@gmail.com

Пазначайце свае цікавыя прыватныя допісы хачтэгамі #прыват, #pryvat, удзельнічайце ў выбары тэмаў і гасцей – і атрымлівайце прыемныя бонусы і падабайкі ад «Прывату» першымі. Альбо станьце сустваральнікам праграмы, бо «Прыват» – гэта ў прыватнасці і пра Вас.

Натхняйце і натхняйцеся! Шчыра, востра, па-беларуску.

Праграму «Прыват» Валярыны Куставай глядзіце ў новым годзе ў кожны аўторак а 19:00, а таксама онлайн на нашай старонцы.

Глядзі таксама
Каментары