Беларускія ваяры на Данбасе: Добраахвотнікі ствараюць антырэйтынг украінскай уладзе


«Добраахвотнікі – тыя хлопцы, якія падымаюць усе вострыя пытанні. І ўлада апасаецца, што яны ствараюць антырэйтынг для ўлады».

«Мы бачым зацягванне вайны. З гэтай вайны хочуць зрабіць Прыднястроўе, а добраахвотнікі не згодныя з гэтым. Навошта Парашэнка даваць пашпарт людзям, якія перашкаджаюць ягоным планам», – адзначае Аляксей Скобля.

«Мы трэнуемся, як тактычная група «Беларусь». Наша першая цэль – абараніць Украіну. Але мы разумеем, што Пуцін наўрад ці спыніцца на Украіне. Верагодны сцэнар у Беларусі, таму мы праводзім навучанне. Да нас прыязджаюць людзі, якія не хочуць удзельнічаць у вайне, але хочуць мець навыкі, бо нацыя павінна ўмець сябе бараніць», – сцвярджаюць маладзёны.

«З нашай групы ніхто не збіраецца атрымліваць грамадзянства Украіны. Мы зрабілі сабе від на жыхарства. Мы яшчэ не чыталі новага закону, таму мы яшчэ яго не абмяркоўвалі», – кажа Ян Мельнікаў.І дадае:

«Мы хочам прыцягнуць да сябе ўвагу і разбудаваць арганізацыю. Каб хлопцы, якія хочуць дапамагчы, ведалі куды звяртацца. Нацыя павінна ўтрымліваць сваіх ваяроў. Мы пазіцыянуем сябе як хлопцаў, якія ў выпадку небяспекі, будуць бараніць Радзіму».

Жадаеш дапамагчы хлопцам?takt.grupa@gmail.comlife:) 073 472 74 07кіеўстар 068 958 12 17belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]