Беларускія паненкі на балі ХІХ ст.


Падрыхтавацца да балю – гэта як сесці ў машыну часу. Спачатку фрызура… потым крыналін, сукенка, хуста, якую ХІХ ст. насілі менавіта так. Вы думаеце, што нашыя пра-пра-прабабкі хадзілі ў лапцях і вышыванках? Памыляецеся!

Падрыхтавацца да балю – гэта як сесці ў машыну часу. Спачатку фрызура… потым крыналін, сукенка, хуста, якую ХІХ ст. насілі менавіта так. Вы думаеце, што нашыя пра-пра-прабабкі хадзілі ў лапцях і вышыванках? Памыляецеся! Жанчыны ў беларускіх гарадах апраналіся не горш, чым у Еўропе, а часам нават лепей, бо дадавалі строям нацыянальны каларыт ды маніфеставалі свае палітычныя погляды.Сукенкі найчасцей шыюць адмыслова для канкрэтнага балю. Пра гэта распавядае Святлана Швайбовіч – з адукацыі настаўніца беларускай мовы, якая большасць працоўнага жыцця прысвяціла камерцыі. Пасля прэзідэнцкага дэкрэту №3 яна прыйшла да высновы, што хоча займацца мастацтвам. Сярод валення, каменных карунак і шыцця ляляк некалькі гадоў таму апынулася і захапленне рэканструкцыямі, гэта значыць, адукацыйным і забаўляльным аднаўленнем важных гістарычных падзеяў, як, напрыклад, бітвы на Бярэзіне. А адтуль Святлана трапіла і ў бальную культуру.А зараз – разлік. За пашыў сукенкі ды бялізны трэба заплаціць ад $ 250 долараў, плюс $ 80 выдаткаваць на тканіну. Не забудзьцеся і пра рэйтузы, якія будуць каштаваць вам $ 20 адзінак, яны шыюцца на індывідуальную замову. А вось чаравікі, панчохі, пальчаткі, веер і перліны можна набыць і ў звычайных крамах або інтэрнэце – за мінімум $ 45.Перад балем усе ўдзельнікі атрымалі бальныя кніжачкі, дзе знаходзіцца ўся інфармацыя пра баль, на колькі частак ён падзяляецца і ў якой чарговасці будуць танцы. Бальная кніга мае яшчэ адну вельмі важную функцыю, туды запісвалі ангаж, або запрашэнне на канкрэтны танец. Але на нашым Барысаўскім балі этыкет не надта строгі, а таму дама магла сама запрашаць кавалера ды нават танчыць з іншай дамай.Балі – гэта частка агульнаеўрапейкай шляхецкай традыцыі і тыя, якія праходзілі ў ХІХ ст. у нашых гарадах амаль не адрозніваліся ад падобных імпрэзаў у еўрапейскіх сталіцах. І танцы танчылі тыя самыя.Кароценькі майстар-клас, па кантрдансе герцага Кентскага, для праграмы «54 %» зладзілі дзяўчаты з ініцыятывы «Барысаўская мыза». Яны выступаюць на марафоне «Не – залежнасці», акцыі, накіраванай на прасоўванне здаровага ладу жыцця – без алкаголю і наркотыкаў. Дзяўчаты не толькі танчаць, яны распавядаюць пра свой праект «Мызатанцы», у межах якога будуць улетку ладзіць адкрытыя вечары на вуліцах Барысава, кіруючыся вельмі шляхетнаю мэтаю.Для вядоўцы праграмы Аліны Коўшык барысаўскі баль быў першым, але ўдалым. Яна затанчыла некалькі танцаў і атрымала камплементы за сукенку.