Беларускі самародак увесь час гаворыць рыфмаю

Праграма «Вяскоўцы» завітала ў госці да шчырага беларускага патрыёта, філосафа, паэта і музыкі, які ўжо больш за 12 гадоў прыкуты да інваліднага вазка.

«Той крыж нясу, дадзены з неба, толькі не абламаць яго трэба», – кажа пра сябе спадар Анатоль Кісель з вёскі Горкі на Любаншчыне.

Хоць на ягоны лёс выпала нямала, ён не губляе аптымізму і пачуцця гумару. Спадар Анатоль піша жартаўлівыя афарызмы, вельмі любіць граць на гармоніку, сам складае і выконвае песні, прыдумляе вершы і нават у побыце вельмі часта гаворыць рыфмаю.

Спадар Анатоль – вялікі патрыёт Беларусі і адданы прыхільнік роднай мовы. Паводле яго, беларусам варта памятаць пра ўласную самабытнасць і цудоўны дар – матчыну мову. «Няважна, хто жыве на гэтай зямлі: грузін, армянін, расеец, габрэй… Пытанне ў тым, каб яны радаваліся за гэты кут, што яны жывуць тут. Трэба, каб кожны чалавек лічыў Беларусь сваёй хатай і яму не трэба другой ні на што багатай», – падкрэслівае вясковы паэт і музыка.

Больш – у поўным выданні праграмы «Вяскоўцы».

Праграму «Вяскоўцы» глядзіце кожную сераду а 18:35 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. І сачыце за намі ў Facebook.

Больш матэрыялаў

На ўкраінскім вяселлі спяваюць песні пра часы ВКЛ

Як рэагуюць на беларускую мову ў расейскай вёсцы ля Смаленску

Вёска з найгоршай рэпутацыяй

«Новы памешчык»: мае востраў, а жыве ў вёсцы

Беларуская вёска жыла за падаткі з караблёў

Селянін прывёз з Афрыкі страусаў на знак пратэсту

Рэпартаж з колішняй мяжы ВКЛ

Быкі ядуць корм са спіртзавода. Гісторыя вясковага прадпрымальніка