Беларускі рубель абваліўся праз нафту


Адчайны крок «Белнафтахіму». Беларусь пачала выпампоўваць тэхнічную нафту з трубаправоду «Дружба» для перапрацоўкі на сваіх заводах. Адбор вядзецца з тых трубаў, якія не задзейнічаныя ў транзіце расейскае нафты на захад. Як доўга будзе працягвацца дэфіцыт і ці з’явілася святло ў канцы тунэлю? Распавядае эканаміст Леанід Злотнікаў.

«Гэта залежыць ад волі нашых кіраўнікоў. Расейскія пастаўшчыкі чакаюць толькі на падпісанне кантрактаў. Мы плацім за нафту такія ж грошы, як і іншыя краіны. Калі прадаюць нафту для спажывання ў Беларусі, яна ідзе па цане без экспартнай пошліны. Прэмія ўлічваецца тады, калі нафта выкарыстоўваецца ў мэтах даходу».

Раней слова «прэмія» практычна не ўжывалася. Ніколі не было размовы аб асаблівых прэміях. Цяпер гэтае слова з’явілася нечакана.

«Гэта цана, якая выключае зварот які застаецца пасля продажу па сусветных коштах. Расея гуляе з намі ў гульню. Сам Пуцін адсочвае нашыя адносіны з нафтаздабыўнымі кампаніямі. Гэты кантроль не без Пуціна. Раней такіх пытанняў не было».

Беларусь пачала выпампоўваць тэхнічную нафту з трубаправоду, ці Вы лічыце, што гэта адчайны крок, што ў Беларусі ўжо няма варыянтаў?

«Я звярнуў увагу на тое, што з аднаго боку гэты крок – элемент гульні з беларускага боку. Калі б гэта быў адчайны крок – можна было б купіць частку нафты ў ЗША, напрыклад, ёсць пастаўкі Гуцырыева. Не такая ўжо і напружанасць. Гэта элемент гульні, але незразумела для якіх мэт».

Беларусь спыніла экспарт нафтапрадуктаў, гэта 25 % усяго экспарту Беларусі. Кожны дзень мы губляем па 4 мільёны долараў. На ўнутраны рынак таксама могуць спыніцца пастаўкі. Часу на гульні няма.

«Цалкам можа быць, што гэтым ходам намагаюцца збіць прэмію, якой раней не было. Падкрэсліваю, ніякіх размоў аб прэміях асаблівых не было. Паколькі нейкі рэзерв ёсць, можа хопіць на тыдзень, на некалькі дзён… Я не ведаю, які гэты рэзерв. Пра гэта не паведамляецца. Гаворка ідзе толькі пра кошт».

Якая стратэгія ў Беларусі? Чаму мы цягнем і на што спадзяемся?

«Я не ведаю. Магчыма для таго, каб сапраўды збіць гэтую прэмію».

Belsat.eu